Як разгром TUT.by пагражае інфармацыйнай бяспецы Беларусі

Трапіць у сеткі расійскай прапаганды прасцей, чым здаецца​ / CNN
Трапіць у сеткі расійскай прапаганды прасцей, чым здаецца​ / CNN

Кожны дзясяты наведвальнік расійскага прапагандысцкага сайта "Риафан" — беларус (звесткі Similarweb). Гэта каля 3,5 мільёна наведванняў з Беларусі на месяц. Што ж могуць чытаць на гэтым сайце? Напрыклад, такія матэрыялы: "Запад поставил Белоруссию перед выбором между участью Украины и слиянием с Россией" і "Марков заявил, что в случае убийства Лукашенко НАТО вторгнется в Белоруссию".

Как разгром TUT.by угрожает информационной безопасности Беларуси
Нават калі вы клікніце на навіну пра "Еўрабачанне" ці Алу Пугачову, у выніку можаце трапіць у падборку навін а-ля "Расія ў коле ворагаў"

Адна з найбуйнейшых рэкамендацыйных сетак — Lentainform. Паводле звестак за красавік, праз яе "прайшлі" больш за 55 мільёнаў карыстальнікаў, з іх 4,5% — з Беларусі. Здаецца, што няшмат, але гэта амаль 2,5 мільёна наведванняў, з высокай доляй верагоднасці "падораных" расийскім прапагандысцкім рэсурсам.

Раз у гэтай сетцы ёсць карыстальнікі з Беларусі — значыць, нейкія беларускія сайты працуюць з імі. Гэта, напрыклад, сайт газеты "Беларусь сегодня" або тэлеканала СТБ. Дзяржаўныя СМІ наогул любяць прыцягваць наведвальнікаў усімі магчымымі спосабамі. Але, як аказалася, не толькі яны.

— Нельга сказаць, што на гэтыя рэкамендацыйныя сайты трапляюць толькі з сайтаў дзяржаўных СМІ, — адзначае ў каментары Еўрарадыё даследчык беларускай інтэрнэт-аўдыторыі Міхаіл Дарашэвіч. — І ў многіх незалежных вэб-сайтаў ёсць рэкамендацыйныя сеткі.

І сапраўды: тая ж Lentainform (радзей — 24SMI і SMI2) падключана ў шэрага незалежных СМІ. То-бок іх аўдыторыя таксама можа пераходзіць не толькі на матэрыялы пра схуднелую Алу Пугачову, але і пра "ўварванне НАТА".

Па дадзеных Дарашэвіча, вялікая частка беларускай аўдыторыі расийскіх рэкамендацыйных сетак — людзі старэйшага ўзросту.

— Гэта значыць, мы маем аўдыторыю, якая схільная да сайтаў з сумнеўнай якасцю, на якіх можа быць усё ад фактоідаў [ілжывае сцвярджэнне, якое падаецца пад выглядам факта. — Еўрарадыё] да прамой дэзінфармацыі. Старэйшая ўзроставая група, якая з'яўляецца вялікім спажыўцом навін, з'яўляецца ўразлівай групай, таму што яна наведвае гэтыя сайты. Так як яна ўсё запар чытае, умоўна кажучы, то можа прачытаць недакладную інфармацыю.

Как разгром TUT.by угрожает информационной безопасности Беларуси
Вось такое можна пачытаць, калі клікнуць на абменныя блокі

Асобна тут варта згадаць "Яндекс.Дзен". Медыя працуюць з ім па-рознаму: адны проста трапляюць у яго выдачу і атрымліваюць чытачоў ад сэрвісу. Другія ставяць яго "абменныя блокі" — і так могуць "зводзіць" чытачоў у "патрэбны" бок. Такі варыянт таксама выкарыстоўваецца беларускімі медыя і можа служыць распаўсюджванню прапаганды.

Куды сыдуць карыстальнікі TUT.by

Пытанне інфармацыйнай бяспекі Беларусі — і без таго актуальнае — стала максімальна вострым пасля разгрому рэдакцыі TUT.by. Еўрарадыё гутарыла з Міхаілам Дарашэвічам да гэтай сітуацыі, і ўжо тады ён зазначаў праблему. Цяпер, відавочна, велізарная аўдыторыя партала знаходзіцца ў пошуках новай крыніцы інфармацыі. І рэкамендацыйныя сеткі тут як тут.

Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі маюць магчымасць бесперашкодна наведваць не толькі беларускія сайты з дакладнай інфармацыяй, але і сайты з інфармацыяй сумнеўнай якасці. Рэкамендацыйныя сэрвісы не блакуюцца так, як незалежныя выданні, — Мінінфарм не бачыць падстаў. Але з пункту гледжання інфармацыйнай бяспекі гэта нядобра, — папярэджвае Дарашэвіч. — Любое адсячэнне аўдыторыі ад беларускіх крыніц праверанай інфармацыі адкрывае прастору для расійскіх навінавых крыніц, на якія вядуць рэкамендацыйныя сеткі. Я бачу ў гэтым сур'ёзную пагрозу для інфармацыйнай бяспекі Беларусі.

Как разгром TUT.by угрожает информационной безопасности Беларуси
Памяць ва ўладаў дзіўна кароткая

Беларускія чыноўнікі, падобна, не заўважаюць у гэтым руху аўдыторый ніякай небяспекі. Іх не бянтэжыць тое, што на расійскіх прапагандысцкіх рэсурсах побач з матэрыяламі "ў абарону" Лукашэнкі можна сустрэць тэксты пра тое, што Беларусі як дзяржавы быць не павінна, а кіруюць тут толькі заўзятыя нацыяналісты. Наўрад ці ўлады забыліся, як жорстка расійскія СМІ ўмеюць праходзіцца па Беларусі і яе афіцыйным асобам — тыя ж фільмы "Хросны Бацька", напрыклад. Але, мабыць, цяпер перспектыва з'яўлення такіх матэрыялаў здаецца не такой небяспечнай, як аб'ектыўныя навіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі