Янка Купала і Якуб Колас з'явіліся на дзіцячым яблычным пюрэ

Янка Купала і Якуб Колас з'явіліся на дзіцячым яблычным пюрэ

Янка Купала і Якуб Колас з'явіліся на дзіцячым пюрэ. Купала са смакам яблыка, а Колас — яблык-чарніцы.

Лімітаваную лінейку пюрэ ў спецыяльнай упакоўцы з нагоды 140-годдзя са дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры выпусціў брэнд "Ложка в ладошке". "Калі папрасіць дзяцей пералічыць беларускіх пісьменнікаў, яны абавязкова назавуць Янку Купалу і Якуба Коласа. Іх творы, ідэі, вершаваныя радкі — назаўсёды ў нашых сэрцах", — каментуюць там.

Акрамя партрэтаў, на ўпакоўцы пюрэ ёсць цытаты з класікаў. Для Янкі Купалы выбралі радкі "Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі", а для Якуба Коласа — "Няхай надзея гарыць у сэрцы і мацнее".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі