Яўгена Афнагеля асудзілі на 15 сутак
Актывіста ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" Яўгена Афнагеля асудзілі на 15 сутак арышту. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са словаў адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай.
Афнагеля затрымалі 3 траўня. Цяпер ён знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.
Афнагель актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі 1 траўня. Дарэчы, яшчэ адзін удзельнік гэтай акцыі Вячаслаў Сіўчык сёння таксама асуджаны на 15 сутак.