Яўгена Васьковіча пераводзяць у папраўчую калонію № 15

12 кастрычніка 2011 года у выніку рашэння атэстацыйнай камісіі Яўген Васьковіч быў абвешчаны злосным парушальнікам і пераведзены ў магілёўскую турму строгага рэжыму. Там ён правёў 247 сутак ў штрафным ізалятары.Калонія №15 таксама знаходзіцца ў Магілёве, аднак мае больш лагодны рэжым.

Васьковіч быў асуджаны 18 траўня 2011 года паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае зьнішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйных памерах) КК Рэспублікі Беларусь разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым. Усе трое атрымалі па 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Нагодай для суда стала спроба падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынка Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі