Юлія Глебава "Неформат"

na_kray_sveta_(zaycev.by).mp3


Як ні круці, але ў большасці хаця б крыху музычна адукаваных людзей прозвішча Глебава асацыюецца з іменем выдатнага беларускага кампазітара Яўгена Глебава. І хочацца, каб чалавек з такім добрым прозвішчам паказаў слухачу нешта незвычайнае, падобна кампазітару Глебаву. Тым больш, што і заяўка на арыгінальнасць маецца — дыск Юліі Глебавай называецца “Нефармат”.

ne_uyti.mp3

 


Змест альбома — беларускі фармат з а-ля рок-адценнем, песні для айчынных радыё- і тэлеэфіраў, у якіх “ароматом ванили наполнился воздух”. Адзінае, што псуе такую ідэальную карцінку фармату, — запіс. Не вышкалены, як гэтага патрабуюць праграмныя кіраўнікі радыё, а некалькі, скажам, эксперыментальны не ў лепшым сэнсе. Адсюль і “Нефармат”. Такі наіўны нефармат.

vesna_(zaycev.by).mp3


На сайце спявачкі пазначана, што Юлія Глебава — прафесійная музыка, якая працуе ў стылістыцы поп-року і інтэлектуальнага року. Праўда, нічога звышінтэлектуальнага ні ў тэкстах, ні ў музыцы спявачкі, на жаль, не сустракаецца. Аранжыроўкі песень падаюцца перагружанымі, мелодыі — цяжкімі для ўспрымання, тэксты —  банальна-мілымі. У выніку перад намі некалькі невыразная праца: нібыта ўсё і не кепска, але і не добра. Матэрыял спявачкі, магчыма, глядзеўся б больш цікава ў сапраўды эксперыментальным выглядзе — напрыклад, цымбалы — нібыта фішка альбома “Нефармат”, труба і бас. Але, вядома, хочацца эфіраў, канцэртаў на Дзень горада і пад сафітамі Мірскага замку. Быць “Дзімам Ску” дадзена не кожнаму. Таму варта Юліі імкнуцца да ідэалу, браць прыклад з флагманаў беларускага поп-року — гуртоў J:Морс і "Без білета", вучыцца ў іх таму самаму поп-року.

ne_ya_(zaycev.by).mp3


А ўвогуле Юля можа падабацца сваім удзелам у трыб’юце гурту "Воплі Відаплясава" і адсутнасцю, у добрым сэнсе, глянцу, якім блішчаць нашы заслужаныя і народныя спявачкі. Гэтыя акалічнасці даюць надзею, што Юля Глебава аднойчы знойдзе сябе. Галоўнае — выкрэсліць са свайго рэпертуару антыпесні, кшталту “Эта худоба”.

barselona_(zaycev.by).mp3


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі