Фігурантаў "справы Прэс-клуба" выпусцілі на волю
На волю выйшлі фігуранты "справы Прэс-клуба" Юлія Слуцкая, яе сын Пётр і іх калега Сяргей Альшэўскі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Таксама стала вядома, што выпусцілі Алу Шарко.
Яны былі за кратамі з 22 снежня 2020 года.
"Прэс-клуб" удакладняе, што ўсіх згаданых людзей вызвалілі па памілаванні.
Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", былая супрацоўніца БТ Ксенія Луцкіна — адзіная, хто адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Таму яна застаецца за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.