З Беларусі сышла міжнародная лізінгавая кампанія Eleving Group

Кампанія змагла атрымаць "усе неабходныя дазволы"

Кампанія змагла атрымаць "усе неабходныя дазволы" / pixabay.com

З Беларусі сышла міжнародная кампанія Eleving Group, якая працавала на рынку лізінгу аўтамабіляў для фізічных асоб. Раней яна была ўнесена ў спіс замежнай уласнасці, продаж якой быў абмежаваны. Аднак у пачатку года кампанія атрымала "ўсе неабходныя дазволы ад органаў улады Беларусі на продаж Mogo Belarus". І неўзабаве беларускую кампанію прадалі фізічнай асобе-нерэзідэнту РБ. Сума здзелкі не называецца.

"Можна лічыць, што Eleving Group паспяхова сышла з адпаведнага рынку",гаворыцца ў квартальнай справаздачы кампаніі. Большая частка выплат па бізнесе ўжо атрымана.

Mogo Belarus працавала з 2017 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі