З бюджэту Беларусі аплацяць выпуск 21 друкаванага выдання
Газета "Звязда"
Урад Беларусі вызначыў друкаваныя СМІ, рэдакцыям якіх у 2024 годзе будзе аказаная падтрымка з рэспубліканскага бюджэту. Пастанова №914 аб гэтым падпісана 20 снежня і сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Усяго за дзяржаўны рахунак будзе выдавацца 21 друкаваны сродак масавай інфармацыі. У параўнанні з мінулым годам іх пералік не змяніўся. У яго ўвайшлі: "Алеся", "Беларускі гістарычны часопіс", "Бярозка", "Вместе!", "Вясёлка", "Журнал специального назначения", "Звязда" (приложения "ЧЫРВОНКА Чырвоная змена", "Мясцовае самакіраванне"), "Знамя юности", "Зорька", "Літаратура і мастацтва", "Маладосць", "Мастацтва", "Народная асвета", "Народная газета", "Нёман", "Полымя", "Родная прырода", "Рэспубліка", "СБ. Беларусь сегодня", "Сельская газета", "Спортивная панорама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.