З гродзенскай выставы прыбралі карціны з белым і чырвоным колерамі
![З гродзенскай выставы прыбралі карціны з белым і чырвоным колерамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vystava-2302-1.jpg.webp?itok=HL1JT12p)
У Гродне ідэолагі адцэнзуравалі выставу мінскай мастачкі Надзі Букі, паведамляе ТГ-канал "Белсата".
Выстава праходзіць у гандлёвым цэнтры "Kazzarma Mall" з 13 лютага па 12 сакавіка. 23 лютага з выставы прыбралі карціны, дзе спалучаліся белы і чырвоны колеры.
"Белсат" параўнаў, як выглядала выстава раней — і пасля ідэалагічных правак.
![З гродзенскай выставы прыбралі карціны з белым і чырвоным колерамі](/sites/default/files/paragraphs/image/vystava-2302-2.jpg)
З гродзенскай выставы прыбралі карціны з белым і чырвоным колерамі / "Белсат"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.