З панядзелка па Мінску будуць курсіраваць перасоўныя наркалагічныя пункты

З панядзелка ў кожным раёне Мінска пачнуць працаваць перасоўныя наркалагічныя пункты, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”. У іх супрацоўнікі ДАІ будуць правяраць кіроўцаў на наяўнасць алкаголю ў крыві. Такія мерапрыемствы звязаныя з Адзіным днём прафілактыкі п'янства і алкагалізму, які пройдзе ў Мінску 16 кастрычніка.

Таксама даішнікі будуць раздаваць улёткі з інфармацыяй аб адміністрацыйнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні правіл, у тым ліку кіраванне машынамі ў стане алкагольнага ап'янення. Напярэдадні 16 кастрычніка дарожныя інспектары раскажуць пра шкоднае ўздзеянне алкаголю ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і аўтагаспадарак горада.

Акрамя таго, як паведамляе сайт “Автоweb”, 16 кастрычніка па горадзе будуць курсіраваць "маршруты цвярозасці": пасажыры грамадскага транспарту змогуць праслухаць аўдыёлекцыі аб шкодзе п'янства і аб наступствах кіравання аўтамабілем у нецвярозым выглядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі