За 2017 год заробкі бюджэтнікаў вырастуць на 9%

За 2017 год заробкі бюджэтнікаў вырастуць на 9%

За 2017 год заробкі ў бюджэтным сектары павінны вырасці на 9%. Такі паказчык закладзены ў праекце бюджэту на наступны год. Пра гэта ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ увечары 18 верасня паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў Шчэпаў.

Дэпутат звярнуў увагу, што структура выдаткаў бюджэту ў 2017 годзе крыху зменіцца ў параўнанні з сёлетнім. Але ён запэўніў, што фінансаванне важнейшых абароненых артыкулаў не паменшае. Па словах Шчэпава, рост выдаткаў на адукацыю і ахову здароўя будзе вышэйшы, чым рост агульных выдаткаў бюджэту. Абароненыя таксама выдаткі на заробак бюджэтнікаў.

Шчэпаў адзначыў, што ў наступным годзе пдлануецца знізіць фінансаванне будаўніцтва. На яго думку, гэта часовая з'ява.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі