За акцыю на "Лужніках" перад Пуціным на Pussy Riot склалі пратаколы (відэа)

За акцыю на "Лужніках" перад Пуціным на Pussy Riot склалі пратаколы (відэа)

За акцыю на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" ў фінале чэмпіянату свету па футболе перад Уладзімірам Пуціным на ўдзельнікаў Pussy Riot склалі адміністрацыйныя пратаколы. Чацвёра чалавек (Пётр Вярзілаў, Вольга Курачава, Вольга Пахтусава і Ніка Нікульшына) выбеглі на футбольнае поле на 50-й хвіліне. Матч Францыя — Харватыя быў спынены, парушальнікаў затрымалі. Як стала вядома, удзельнікі акцыі запатрабавалі вызвалення палітзняволеных і стварэння палітычнай канкурэнцыі ў Расіі. Афіцэр паліцыі ў аддзеле ўнутраных спраў "Лужнікі" сказаў затрыманым: "Я часам шкадую, што цяпер не 37-ы год". Гэта трапіла на відэа.

Пратаколы былі складзены па фактах "парушэння правілаў паводзін гледачоў пры правядзенні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў" і "незаконным нашэнні форменнага адзення са знакамі адрознення, з сімволікай дзяржаўных ваенізаваных арганізацый, праваахоўных ці кантралюючых органаў" (удзельнікі Pussy Riot былі ў форме праваахоўнікаў, акцыя называлася "Міліцыянер уступае ў гульню"), інфармуе meduza.io.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі