Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з адной кропкі

Хасэйн Шанбехзадэ

Хасэйн Шанбехзадэ / фота з сацсетак

У Іране мясцовага блогера-апазіцыянера Хасейна Шанбехзадэ прыгаварылі да 12 гадоў турмы. Нагодай стаў твіт з адной толькі кропкай, які ён напісаў у адказ на пост вярхоўнага лідара краіны Алі Хаменеі, перадае Радыё "Свабода".

Паведамляецца, што крытыкі іранскага рэжыму часта выкарыстоўваюць кропку ды іншыя адзіночныя сімвалы для выяўлення нязгоды з уладамі.

Шанбехзадэ напісаў свой твіт у траўні. Яго допіс набраў больш падабаек, чым зыходны пост Хаменеі. Праз некалькі тыдняў мужчыну арыштавалі. Адвакат мужчыны 31 жніўня расказаў, што яму прысудзілі пяць гадоў "за прапаганду на карысьць Ізраіля", чатыры гады — "за абразу ісламскіх святыняў", два гады — за "распаўсюд ілжывай інфармацыі" і яшчэ адзін год за "антыдзяржаўную прапаганду".

У 2019 годзе Шанбехзадэ ўжо быў арыштаваны пасля грамадскіх пратэстаў, якія пачаліся праз шматразовае павелічэнне цэнаў на паліва ў Іране. Тады яго абвінавацілі ў абразе святыняў і лідара Ісламскай рэспублікі. У СМІ, звязаных з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, яго называлі агентам Масада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі