За брытанскімі візамі трэба запісвацца ў інтэрнеце

Амбасада Вялікабрытаніі пачала прымаць заявы на атрыманне візы ў інтэрнеце. Мяркуецца, што новая сістэма звядзе да мінімуму чаканне ў амбасадзе і дазволіць заяўнікам абраць максімальна зручную дату суразмоўя.

Атрымаць усю інфармацыю, а таксама пакінуць сваю заяву можна на сайце прадстаўніцтва www.britain.by.

Разам з тым, у амбасадзе адзначылі, што візы ў бліжэйшым часе падаражаюць, паколькі яны будуць біяметрычнымі. Такія візы Вялікабрытанія мусіць увесці да канца 2008 года ў сувязі з адпаведным рашэннем Еўрасаюза.

А вось беларусаў, якія працуюць на палях Каралеўства стане значна менш. Праграма па прыцягненні сельскагаспадарчых працоўных для Беларусі згортваецца. Нашых суайчыннікаў заменяць румыны і балгары, якім цяпер віза ў Вялікабрытанію не патрэбна.

Паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі