За сітуацыяй у Беларусі сочаць 35 тысяч відэакамер

Кантроль за вуліцамі і плошчамі сталіцы

Кантроль за вуліцамі і плошчамі сталіцы / minsk.mvd.gov.by

За сітуацыяй у Беларусі сочаць 35 тысяч відэакамер. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр Генадзь Казакевіч.

Згаданыя камеры аб'яднаныя ў "Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі". "Гэта тэхналогіі, якія дазваляюць не проста ў рэжыме рэальнага часу дваццаць чатыры на сем адсочваць аператыўную абстаноўку, — кажа Казакевіч. — Яны дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу, транспартны сродак, вызначаць надзвычайныя сітуацыі і гэтак далей".

За 2023 года толькі ў Мінску з дапамогай згаданай сістэмы было раскрыта "некалькі соцень злачынстваў". Пра тое, як яна выкарыстоўваецца для пошуку іншадумцаў, падпольшчыкаў, генерал не стаў удакладняць. Але вядома, што з дапамогай сістэмы відэакантролю праводзіліся затрыманні па справе дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам.

Яшчэ з канца 2022 года "Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі" пачала працаваць "у новым фармаце". Аднак Генадзь Казакевіч кажа, што яе будуць працягваць развіваць (стаіць задача далейшага паляпшэння тэхнічных магчымасцяў камер для дакладнага распазнавання твараў і нумарных знакаў аўтамабіляў). І абгрунтоўвае тым, што "гэта інструмент забеспячэння бяспекі нашых грамадзян".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі