У МУС заявілі, што кантралююць сітуацыю з дапамогай тысяч відэакамер

Кантроль за вуліцамі і плошчамі сталіцы / minsk.mvd.gov.by
Кантроль за вуліцамі і плошчамі сталіцы / minsk.mvd.gov.by

У МУС заявілі, што кантралююць сітуацыю ў Беларусі з дапамогай тысяч відэакамер. Відэакантроль называюць "адным з найважнейшых элементаў забеспячэння грамадскай бяспекі". Напярэдадні ў Мінгарвыканкаме з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова прайшла нарада, прысвечаная развіццю "рэспубліканскай сістэмы маніторынгу". Яно адбываецца ў супрацоўніцтве з "Белтэлекамам". Было заяўлена, што "сфармаваны чатыры пералікі абʼектаў, якія падлягаюць абсталяванню відэаназіраннем і спецыяльнымі дэтэктарамі". Што гэта за аб'екты, не ўдакладняецца.

"Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі" з канца мінулага года пачала працаваць "у новым фармаце". Толькі ў Мінску з яе дапамогай "удалося раскрыць больш за 40 злачынстваў". Падкрэсліваецца, што з дапамогай відэакантролю праводзіліся затрыманні па справе дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах.

МУС шукае фінансаванне, каб палепшыць тэхнічныя магчымасці камер для дакладнага распазнавання твараў і нумарных знакаў аўтамабіляў.

У МУС заявілі, што кантралююць сітуацыю з дапамогай тысяч відэакамер
t.me/pressmvd/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі