За ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару
Пратэсты 2020-га ў Мінску
За ўдзел у пратэстах 2020-га сілавікі затрымалі сямейную пару. На відэа пасля затрымання мужчына кажа, што працаваў інжынерам у нейкай дзяржаўнай структуры. І "па родзе дзейнасці валодаў інфармацыяй аб месцы пражывання вышэйшых службовых асоб, у тым ліку кіраўніка дзяржавы".
Гэтую інфармацыю ён нібыта пакідаў у адным з апазіцыйных чатаў. Неўзабаве яго звольнілі.
Таксама мужчына кажа, што быў адміністратарам дваровага чата і арганізоўваў мерапрыемствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.