Заблакаваны доступ да сайта "Салідарнасць"
На тэрыторыі Беларусі, у замежжы ён даступны.
Увечары 19 снежня на тэрыторыі Беларусі быў заблакаваны доступ да сайта "Салідарнасць" (gazetaby.com). У замежжы ён па-ранейшаму даступны.
Супрацоўнікі "Салідарнасці" робяць усё магчымае, каб доступ да яго на тэрыторыі нашай краіны быў разблакаваны. За навінамі гэтага інфармацыйнага рэсурсу можна сачыць у сацыяльных сетках: у Facebook і Вконтакте.
Фота — Fotolia