Загінулы на Данбасе беларус — Алесь Чаркашын з Брэста (фота)
Дагэтуль быў вядомы толькі яго пазыўны — "Тарас".
Сталі вядомыя імя і прозвішча беларуса з пазыўным "Тарас", які загінуў на Данбасе. Гэта — 33-гадовы Алесь Чаркашын з Брэста, інфармуе Радыё Свабода.
Ён быў цяжка паранены 10 жніўня ў баях пад Белакаменкай супраць прарасійскіх баевікоў, знаходзіўся ў коме і памёр. Вядома, што Чаркашын раней ачольваў у Брэсце аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Бацькі вырашылі пахаваць сына на радзіме.
У складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу "Правы сектар" разам з "Тарасам" ваявалі дзясяткі беларусаў.
Беларусы-добраахвотнікі: без грамадзянства Украіны і статуса ўцекача
Фота: svaboda.org