Залева ў Мінску затапіла Партызанскі праспект і Серабранку

Залева ў Мінску затапіла Партызанскі праспект і Серабранку

Залева, якая прайшла ў Мінску 26 ліпеня, літаральна затапіла некаторыя вуліцы. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, давялося цалкам перакрыць рух на ўчастку Партызанскага праспекта — ад вуліцы Ванеева да Ангарскай у бок выезду з горада.

Таксама ў ДАІ паведамляюць, што абмежаваны або ўскладнены рух на наступных участках: вуліца Жылуновіча — Партызанскі праспект, вуліца Яніса Райніса, а таксама па праспекце Ракасоўскага з боку вуліцы Малініна ў напрамку вуліцы Пляханава. У раёне вуліцы Крупскай — вуліцы Малініна аўтамабільны рух перакрыты ў выніку падтаплення.

На гэтых участках ДАІ можа выстаўляць рэгуліроўшчыкаў дарожнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі