Затрыманне гендырэктара "Уралкалія" ў Мінску

 

Гендырэктар “Уралкалія” і старшыня назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі" Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы беларускімі спецслужбамі 26 жніўня 2013 года ў аэрапорце Мінска.

 

У Беларусь ён прыехаў па запрашэнні прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Яны збіраліся разглядзець пытанні, звязаныя з дзейнасцю Беларускай калійнай кампаніі. Сустрэча адбылася, а пасля яе Баўмгертнер выехаў у аэрапорт. Падчас афармлення на рэйс да Масквы яго затрымалі па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў. Адразу ён быў дастаўлены ў турму КДБ у Мінску.

 

29 жніўня Баўмгертнеру было выстаўлена абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 мільёнаў долараў.

 

Паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, Баўмгертнер і іншыя асобы, "выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў БКК" у таямніцы ад беларускага боку "падпісваючы дакументы БКК, прадастаўлялі незаконныя зніжкі на прадукцыю асобным пакупнікам". Яны "перанакіроўвалі зафрахтаваныя пад беларускі калій судны на загрузку прадукцыяй "Уралкалія", разрываючы выгадныя дзейныя кантракты, абяцаючы партнёру заключыць іх з "Уралкаліем" па больш нізкіх коштах".

 

Таксама, сцвярджаюць беларускія правахоўнікі, "аказваўся ціск на супрацоўнікаў, каб яны перайшлі з БКК ва "Уралкалій", апусціліся да банальнага крадзяжу камп’ютараў з важнай камерцыйнай інфармацыяй".

 

Шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол. Па справе праходзяць таксама сябра назіральнай рады Алег Пятроў, першы намеснік гендырэктара Канстанцін Саладоўнікаў, намеснік гендырэктара па фінансах Ігар Яўстратаў, начальнік фрахтавага аддзела Дзмітрый Самойлаў ды іншыя.

Асноўны акцыянер "Уралкалія" Сулейман Керымаў вінаваціць сябе ў арышце гендырэктара гэтай кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера.

Расійскія следчыя могуць узняць пытанне аб выдачы гендырэктара “Уралкалія” пасля таго, як атрымаюць матэрыялы яго справы ад беларускіх калегаў.

Хто будзе кампенсаваць панесеныя Беларуссю страты ад "калійнай вайны", разважае дацэнт Маскоўскага інстытута міжнародных адносін Кірыл Коктыш.

Кампанію "Раснафта" ў цяперашні час не цікавіць калійны бізнэс.

Кіраўніцтва нафтагазавай кампаніі можа абысці ў перамовах банкіра Уладзіміра Когана, якога раней абвясцілі пакупніком акцый Керымава.

Сулейман Керымаў прадаў сваю долю ў кампаніі "Уралкалій" пецярбургскаму банкіру Уладзіміру Когану, былому кіраўніку Дзяржбуда Расіі.

Мінскі гарадскі суд разгледзеў скаргу на рашэнне суда Партызанскага раёна ад 6 верасня не змяняць меру ўтрымання гендырэктара "Уралкалія".

Пра гэта ў пятніцу паведаміў адвакат Дзмітрый Гарачка.

Гендырэктар "Уралкалія" знаходзіцца ў СІЗА КДБ з канца жніўня.