Financial Times: У Мінск замест Баўмгертнера планаваў ехаць Керымаў

Пра гэта газеце Financial Times паведаміла крыніца, блізкая да расійскага алігарха, цытуе брытанскую газету BBC.



Са спасылкай на неназванага топ-мэнэджара "Уралкалія" выданне таксама адзначае, што рашэнне выйсці з дамовы з "Беларуськаліем" савет дырэктараў "Уралкалія" прымаў без узгаднення з адміністрацыяй прэзідэнта Расіі, дзе звычайна ўхваляюцца падобныя рашэнні. Гэтым, як лічыць выданне, і можна растлумачыць пазіцыю Уладзіміра Пуціна, які замест безумоўнай падтрымкі расійскай кампаніі заявіў толькі пра жаданне пагасіць канфлікт. Як сцвярджае крыніца, Керымаў вінаваціць сябе ў тым, што не змог прадугледзець палітычныя наступствы сваіх дзеянняў.



Таксама газета паведамляе, што ў канцы жніўня Керымаў сам збіраўся ехаць у Мінск на запрашэнне прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, каб абмеркаваць сітуацыю вакол Беларускай калійнай кампаніі. Аднак Баўмгертнер настаяў на тым, каб паехаць замест Керымава. У выніку гендырэктар "Уралкалія" быў арыштаваны 26 жніўня пасля перамоў з Мясніковічам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі