На дне: Мясніковіч апублікаваў даныя, як у Беларусі падтрымалі грамадзян
Былы беларускі прэм'ер, а цяпер старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч на сайце РБК апублікаваў статыстычныя даныя пра тое, як у 2020-м падчас пандэміі каранавіруса краіны свету падтрымалі сваіх грамадзян і эканоміку. Наша краіна займае ў табліцы апошняе месца. Вышэй і Арменія, і Расія, і Кыргызстан.
Такая статыстыка безумоўна непрыемная для ўладаў Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі.
rbc.ru
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.