Памочнік Мясніковіча, які "знік" у Маскве, знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску

Дзмітрый Шадко / t.me/viasna96/
Дзмітрый Шадко / t.me/viasna96/

Памочнік старшыні Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча Дзмітрый Шадко, які "знік" у Маскве, знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску, паведамляе @viasna96. Якія прэтэнзіі мае да чыноўніка дзяржбяспека, пакуль дакладна невядома.

Днямі стала вядома, што Шадко 10 сакавіка не прыйшоў на важную нараду ў расійскай сталіцы і не адказваў на тэлефанаванні. Яго кватэру ўзламалі, але слядоў чагосьці крымінальнага паліцыя там не знайшла. Неўзабаве беларускія праваабаронцы паведамілі, што Дзмітрый Шадко мог быць затрыманы. Высвятляецца, што ён знаёмы з некаторымі беларусамі, якіх кінулі за краты па справе дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам.

Ёсць даныя, што беларуса ў Маскве на працы затрымалі супрацоўнікі ФСБ. Шадко паспеў паведаміць пра гэта калегам. Амаль адразу яго прывезлі ў Беларусь. Быў спецыяльна зроблены інфармацыйны "ўкід" пра пошукі Дзмітрыя Шадко паліцыяй.

Раней Шадко працаваў намеснікам міністра сувязі РБ. Вясной 2019-га КДБ абвяргаў яго затрыманне па карупцыйнай справе. Якраз у той час Шадко і сышоў з працы ў міністэрстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі