Намміністра сувязі Шадко звольнены "па згодзе бакоў"

Намміністра сувязі Шадко звольнены "па згодзе бакоў"

Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко вызвалены ад пасады па згодзе бакоў. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў № 304 ад 16 траўня, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле пастановы, Ія Малкіна вызваленая ад пасады першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў сувязі з завяршэннем кантракту.

Дзмітрый Семянкевіч звольнены з пасады намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва — яму таксама не працягнулі кантракт.

Аляксея Ананіча прызначылі намеснікам міністра архітэктуры ў парадку пераводу, Ігара Касцюкова — першым намміністра архітэктуры, Таццяну Лугіну — на пасаду кіраўніка Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі