Збіраюць подпісы за вяртанне шыльды ў гонар Касцюшкі ў Гродне

Так выглядала шыльда ў памяць Тадэвуша Касцюшкі

Так выглядала шыльда ў памяць Тадэвуша Касцюшкі / vedi.by

Збіраюць подпісы за вяртанне памятнай шыльды ў гонар Тадэвуша Касцюшкі ў Гродне. Нядаўна яна знікла са сцяны Новага замка, дзе знаходзілася злева ад цэнтральнага ўваходу 30 гадоў.

"Мы мяркуем, што дэмантаж шыльды негатыўна ўплывае на турыстычны патэнцыял Гродна, абядняе нашу гісторыю", — пішуць аўтары петыцыі, якую накіруюць у Гродзенскі гарвыканкам. Ад чыноўнікаў чакаюць тлумачэння, куда знікла шыльда і калі яе вернуць на месца.

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746 — 1817) — ураджэнец Беларусі. Ён лічыцца нацыянальным героем у Беларусі, ЗША, Літве і Польшчы. Драўляная мемарыяльная шыльда прысвечаная яго перабыванню ў Гродне — 30 кастрычніка 1794-га ён правёў у каралеўскім палацы нараду з кіраўнікамі паўстанцкіх атрадаў Вялікага Княства Літоўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі