Вызначыліся паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі. У 1/2 фіналу сустрэнуцца зборныя Канады і Латвіі, ЗША і Германіі.
25 траўня ў чвэрцьфіналах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: ЗША — Чэхія — 3:0, Швейцарыя — Германія — 1:3, Канада — Фінляндыя — 4:1, Швецыя — Латвія — 1:3. Зборная Латвіі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі.
Сусветнае першынство праходзіць у Фінляндыі і Латвіі. Дзейнымі чэмпіёнамі свету з'яўляюцца фіны.

t.me/gremtelegram/