Здаецца, на МТЗ сур'ёзны недахоп кадраў

Трактар МТЗ

Трактар МТЗ

Мінскі трактарны завод паабяцаў заахвочванне супрацоўнікам, якія дапамогуць закрыць вакансіі. Так, за кожнага новага супрацоўніка завод абяцае даплаціць да зарплаты 500 рублёў.

Заахвочванне выплацяць пасля таго, як "новенькі" адпрацуе на заводзе тры месяцы без парушэння працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Прычым даплачваць абяцаюць за кожнага новага работніка.

На завод шукаюць супрацоўнікаў па пятнаццаці спецыяльнасцях. Нетрывіяльная акцыя стартуе на МТЗ з 1 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі