Журналіста аштрафавалі за акцыю пратэсту і інтэрв'ю з дэпутатам

Журналіста аштрафавалі за акцыю пратэсту і інтэрв'ю з дэпутатам

Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса аштрафавалі на 920 рублёў (40 базавых велічыняў). Такое рашэнне прыняў суддзя Савецкага раёна Гомеля Андрэй Лагуновіч, перадае Радыё "Свабода".

Ён прызнаў Меркіса вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі МЗС для польскага спадарожнікавага тэлеканала "Белсат".

Нагодай сталі два пратаколы, складзеныя на Меркіса — за стрым "Марша недармаедаў" 11 сакавіка ў Пінску і інтэрв'ю з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком на аналагічнай акцыі 15 сакавіка ў Магілёве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі