Змены ў выбарчае заканадаўства будуць падрыхтаваныя ў студзені-лютым 2023 года

Ігар Карпенка / АНТ
Ігар Карпенка / АНТ

Закон "Аб змяненнях у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь" будзе падрыхтаваны, як мяркуецца, у студзені-лютым 2023 года. Пра гэта ў эфіры тэлекнала АНТ заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.

Па словах чыноўніка, праект закона ўжо знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.

"Мы чакаем, што бліжэйшым часам гэты праект унясуць у Палату прадстаўнікоў. Чаму ў Палату прадстаўнікоў? ЦВК не валодае правам заканадаўчай ініцыятывы. Гэты праект ініцыяваў прэзідэнт Беларусі, і дакумент павінен быць унесены ў Палату прадстаўнікоў", — кажа Карпенка.

У распрацоўцы закона аб выбарах прымалі ўдзел ЦВК, Нацыянальны цэнтр заканадаўча-прававых даследаванняў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў "і розныя грамадскія структуры". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі