Зноў робяцца спробы распальвання варожасці паміж беларусамі і літоўцамі
Чарговая правакацыя
У Літве зноў спрабуюць распальваць варожасць паміж беларусамі і літоўцамі. "Ціханоўская, прэч з нашага горада", — напісаў невядомы на сцяне ЕГУ. Бачна, што невядомы пісаў з памылкамі: замест “miesto” спачатку пісаў “mis…”, прапусціўшы “e”. Такую памылку наўрад ці зрабіў бы нават літовец з трыма класамі адукацыі. Акрамя гэтага, правільна пісаць "dink iš", а не "dinkiš", як гэта зрабілі.
Ды і прозвішча Святланы Ціханоўскай напісалі няправільна. Часцей у літоўскай выкарыстоўваецца Cichanouskaja, часам магчымы вырыянт Tichanovskaja. Але не той, што напісаны на сцяне.
Гэта чарговая правакацыя. Тым часам літоўская паліцыя шукае людзей, якія напалі на беларускую краму Kropka ў Вільні. Невядомыя напісалі "Вяртайцеся дадому, беларускія свінні". Надпіс зроблены па-літоўску. Таксама ў краме разбілі шыбы ў дзвярах і ў акне. Гаспадар крамы Зміцер Фурманаў лічыць, што гэта правакацыя з боку рэжыму Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.