Зяленскі даў Няўзораву і яго жонцы ўкраінскае грамадзянства

Зяленскі даў Няўзораву і яго жонцы ўкраінскае грамадзянства

Расійскі журналіст Аляксандр Няўзораў і яго жонка Лідзія атрымалі ўкраінскае грамадзянства. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Як паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, грамадзянства ім нададзенае за выдатныя заслугі перад Украінай.

"Дзякуй, Аляксандр і Лідзія, за вашу смеласць і сумленнасць. За шчырае жаданне дапамагчы спыніць вайну і праўдзівую ацэнку рэальнай сітуацыі",напісаў Герашчанка.

Сам Няўзораў пракаментаваў гэтую падзею так: 

"Усё гранічна проста. Што такое вайна ва Украіне? (Калі змыць з падзеі палітычную і нацыянальную рыторыку.)
Гэта злачынства.
Ёсць злачынец і ахвяра злачынства. Ёсць забойца і ёсць Той, Каго Ён забівае або спрабуе забіць.
Злачынец — Расія. Ахвяра — Украіна. Гэта немагчыма аспрэчыць або абвергнуць. Гэта факт. Ну, а далей кожны робіць свой выбар: дапамагаць злачынцу або ратаваць яго ахвяру.
Калі б кожны з 140 мільёнаў расіян засланіў бы сабой пастаўленую да сценкі Украіну, то не было б ні Бучы, ні Марыупаля, не было б сотні тысяч трупаў і тых мільёнаў смерцяў, у якія яшчэ абыдзецца задума звар'яцелага дыктатара.
Так, устаць побач з тым, каго расстрэльваюць, не заўсёды камфортна. Верагодна, прасцей устаць у шарэнгу расстрэльшчыкаў. Кожны сам робіць свой выбар. Важна разумець, што трэцяга варыянту не існуе.
Я ўстаю на бок ахвяры.
І я па-чартоўску ўдзячны тым змучаным, адчайным, акрываўленым людзям Украіны, што дазволілі мне заняць сярод іх месца".

23 сакавіка Следчы камітэт Расіі пачаў на Няўзорава крымінальную справу за дыскрэдытацыю Узброеных сіл РФ. Нагодай стаў яго расповед пра бамбёжку радзільні ў Марыўпалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі