"Зялёныя" вылучылі свайго кандыдата ў прэзідэнты Беларусі
Партыя "Зялёныя" вылучыла свайго прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост. Ім стаў намеснік старшыні "зялёных" Юрый Глушакоў. Перадвыбарная платформа Глушакова будзе істотна адрознівацца ад платформ іншых кандыдатаў. "Шмат у чым сённяшнія няўдачы дэмакратычнага руху звязаныя з тым, што апазіцыяй давалася няслушная ацэнка сітуацыі, — цытуе палітыка агенцтва БелаПАН. — Нельга казаць, што ўсе нашыя праблемы звязаныя з асобай аднаго чалавека, змешчанага на вяршыні ўлады".
Выхад з гэтай сітуацыі сп. Глушакоў бачыць у разгортванні агульнадэмакратычнага працэсу, наданні большай вагі грамадзянскай супольнасці, працоўнаму руху і прафсаюзам.
Выхад з гэтай сітуацыі сп. Глушакоў бачыць у разгортванні агульнадэмакратычнага працэсу, наданні большай вагі грамадзянскай супольнасці, працоўнаму руху і прафсаюзам.