Зянон Пазняк заклікае да масавай абароны Курапатаў

Зянон Пазняк заклікае да масавай абароны Курапатаў

Кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазняк заклікае да масавай абароны Курапатаў. Ён прапануе мастакам, архітэктарам, скульптарам не браць удзел у абвешчаным уладамі конкурсе на мемарыял. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Радыё Свабода.

Па словах Пазняка, мы назіраем “прафанацыю конкурса”, які спешна праводзіцца, а склад журы застаецца “тайным”. Палітык, адкрывальнік Курапатаў лічыць, што ўлады хочуць знішчыць Народны мемарыял, які існуе ва ўрочышчы на ўскраіне Мінска, дзе сталінскія каты расстралялі дзясяткі тысяч нявінных людзей.

Зянон Пазняк звяртае ўвагу на тое, што ўлады прапанавалі ідэю, што Курапаты — гэта "агульнанацыянальнае месца памяці і прымірэння". Аднак “няма прымірэння паміж забойцамі і ахвярамі”, кажа кіраўнік КХП-БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі