З'явілася кранальнае відэа сустрэчы дзяцей з бацькам, былым палітвязнем

Віталь Жук сустрэўся з дзецьмі / Скрыншот з відэа https://www.facebook.com/andrej.strizhak
Віталь Жук сустрэўся з дзецьмі / Скрыншот з відэа https://www.facebook.com/andrej.strizhak

З'явілася кранальнае відэа сустрэчы дзяцей з бацькам, былым беларускім палітвязнем. Віталь Жук правёў у зняволенні ў Беларусі паўтара года. Ён уз'яднаўся са сваёй сям'ёй у Італіі, паведаміў сузаснавальнік дабрачыннага фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

"Паглядзіце як старэйшыя дзеці абляпілі Віталя, а малодшае дзіця нават не да канца разумее хто гэты дзядзя, — піша Стрыжак. — Нажаль, нават за паўтары гады шмат што мяняецца ў жыцці людзей, дзеці забываюць як выглядаюць бацькі. Што ўжо казаць пра тых вязняў рэжыма, якія атрымалі па 10-20 год?".

У Італіі Віталь Жук, яго жонка і чацвёра дзяцей "будуць шукаць прытулак і абарону". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі