З'явіліся рэкамендацыі жыхарам Мінска, як абараніцца ад смогу і паху гару

Мінчукам рэкамендуюць трымаць вокны зачыненымі

Мінчукам рэкамендуюць трымаць вокны зачыненымі / БЕЛТА

Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі апублікаваў рэкамендацыі жыхарам сталіцы, як абараніцца ад смогу і паху гару. "Неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы" назіраюцца ў сталіцы ўжо некалькі дзён. Спецыялісты звязваюць іх у тым ліку і з пажарамі ў экасістэмах. Яны рэкамендуюць мінчукам трымаць вокны зачыненымі, "па магчымасці пазбягаць працяглага знаходжання на паветры" і не перанапружвацца фізічна, паколькі "гэта прымушае чалавека дыхаць часцей і глыбей". У побыце і на працоўных месцах адзначаецца важнасць выкарыстання сістэмы кандыцыянавання і ачысткі паветра, правядзення вільготнай уборкі.

Таксама цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе максімальна абмежаваць ці нават выключыць курэнне, пазбягаць ўжывання алкагольных напояў, дарослым павялічыць спажыванне вадкасці, выключыць з харчавання тлустую ежу. Кіроўцам раяць карыстацца грамадскім транспартам.

Спецыялісты адзначаюць, што ўстойлівы з'едлівы пах дыму можа пагоршыць шэраг хранічных захворванняў, у тым ліку лёгачных і сардэчна-сасудзістых. Дарэчы, у Белгідрамеце кажуць, што канцэнтрацыя забруджвальных рэчываў у сталіцы ў норме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі