Дым над Беларуссю: ці ёсць небяспека і як абараніцца ад шкоды?
Дым накрыў Беларусь
На выходных Беларусь накрыла дымам праз лясныя пажары, якія бушуюць на поўдні краіны, у Чарнобыльскай зоне і на расійска-украінскай мяжы. Многія гарады ахутала густая смуга, а ў Літве паведамілі пра забруджванне паветра.
Што адбываецца? Адкуль узяліся пажары, наколькі яны небяспечныя і як можна сябе абараніць? Еўрарадыё задало гэтыя пытанні хіміку і доктарцы.
Што гарыць?
Паводле навукоўца, хіміка-ядзершчыка Сяргея Бесараба, пажары, якія цяпер бушуюць у Беларусі, Украіне і Расіі, успыхнулі прыкладна месяц таму — гараць тарфянікі.
— Гэта нізавыя ці нават падземныя пажары, якія гараць (тлеюць) пад зямлёй на глыбіні да некалькіх метраў. Яны лічацца аднымі з самых небяспечных, бо іх вельмі цяжка выявіць, а яшчэ яны кепска паддаюцца тушэнню. Часцей за ўсё яны ўзнікаюць з прычыны няўмелай меліярацыі на забалочаных тэрыторыях.
Гэта небяспечна?
Бесараб кажа, што на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці ў апошнія гады фіксаваліся велізарныя паказчыкі цэзію ў ягадах і грыбах. Горш за ўсё — у Брагінскім і Веткаўскім раёнах, і менавіта ў гэтых двух раёнах узнікла больш за ўсё ачагоў узгарання.
— Радыенукліды падчас гарэння торфу пачынаюць аэразалявацца, потым падымаюцца ў атмасферу і ўжо адтуль могуць трапляць у лёгкія. Гэтыя стабільныя субмікронныя аэразолі здольныя пераносіцца на вялікія адлегласці і доўга існаваць у атмасферы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.