"У нас жа ёсць тэлеканалы". Як МНС рэагуе на шкодны дым ад пажараў
День города Лельчицы / Светлая жизнь
Усе выходныя Ельскі і Лельчыцкі раёны былі ахутаныя дымам ад пажараў на ўкраінска-расійскай мяжы. Адначасова з гэтым гараць лясы ў Чарнобыльскай зоне. Ёсць і незвычайны фактар: да Беларусі далятае дым ад узгарання склада боепрыпасаў у Варонежскай вобласці, куды нядаўна трапіў беспілотнік.
Асноўны масіў дыму ідзе праз Гомельскую і Мінскую вобласці. Наступствы пажараў зафіксавалі нават у Літве. Звесткі маніторынгаў абедзвюх краін фіксуюць, што радыяцыйная сітуацыя без зменаў. Але ў Літве, у адрозненне ад Беларусі, звярнулі ўвагу на забруджанасць паветра цвёрдымі часцінкамі.
У некаторых гарадах Літвы зарэгістраваны такі ўзровень забруджання КД10, што рэкамендавалася абмежаваць дзейнасць на дварэ і па магчымасці адмовіцца ад аўтамабіляў.
Літоўскія медыкі нагадалі, што хоць не ва ўсіх памяшканнях можа пахнуць гарам ці дымам, забруджванне цвёрдымі часцінкамі можа наогул не адчувацца, а шкода здароўю будзе велізарная, асабліва для людзей з хранічнымі захворваннямі.
У гэты ж час беларускія МНС і Мінздароўя маўчаць, быццам нічога не адбываецца.
Больш за тое, у суботу ў Лельчыцах мясцовыя ўлады вырашылі правесці Дзень горада, нягледзячы на смугу, якая бачная нават на фотаздымках.
Журналістка Еўрарадыё пад выглядам жыхаркі Лельчыц датэлефанавалася ў мясцовае ўпраўленне МНС. Там не бачаць у дыме і смогу ніякай праблемы:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.