Пасля скаргі беларускага журналіста з аўтобуса знялі расійскі сцяг (фота)

Праязджаючы праз Глыбокае, Кастусь Шыталь пабачыў расійскі сцяг на лабавым шкле аўтобуса. Ён зайшоў у дыспетчарскую аўтавакзала і напісаў скаргу ў Кнігу заўваг і прапаноў.

Днямі ён атрымаў адказ з аўтапарку, у якім адзначаецца, што з кіроўцам праведзена тлумачальная гутарка ў сувязі са знаходжаннем старонніх прадметаў у аўтобусе. Расійскі сцяг з аўтобуса зняты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі