Гурт Yellow Brick Road абярэ “першую песню” сумесна с фанатамі (відэа)

“Welcome to the scene” — чацвёртая відэапрэзентацыя з пяці запланаваных гуртом. Ужо у сакавіку музыкі прэзентуюць поўную версію канцэрта ды прыадкрыюць завесу над новым альбомам. Песня “Welcome to the scene” адкрывае апошні альбом Yellow Brick Road “Futuremental”, але ніколі не адкрывае канцэрты каманды. Прамоўтар гурта Зміцер Хламаў тлумачыць, чаму:

“Мабыць, вы ведаеце, наколькі істотная першая песня на канцэрце. Я ўвогуле магу прадбачыць, якім будзе выступ ужо па першай песні, з якой музыкі выходзяць на сцэну. Можна нават прадбачыць, чым скончыцца канцэрт. А калі вам даводзілася выступаць, то, думаю, вам знаёма і адчуванне, калі сэрца на хвіліну спыняецца перад выхадам на сцэну. І зусім не істотна, у які раз ты на яе падымаешся — першы ці тысячны — гэта тое адчуванне, дзеля якога ўвогуле хочацца займацца музыкай і выступаць. Калі табе ёсць, што сказаць, то “Сардэчна запрашаем на сцэну” ці “Welcome to the scene”. Вось менавіта пра гэта і наша песня”.

Цяпер Yellow Brick Road падумваюць, ці не завесці ім так званую традыцыю “першай песні”, якую гурту дапамогуць выбраць фанаты.

“Мы ўвесь час спрачаемся, з чаго пачаць выступ, у кожнага сваё меркаванне. Бо, паўтаруся, гэта вельмі істотна. І калі ў сэнсавым плане песня “Welcome to the scene” вельмі пасуе для пачатку канцэрта, то ў нас дастаткова песень, якія інструментальна падыходзяць лепш. Думаем правесці сацапытанне сярод прыхільнікаў нашай творчасці і даведацца ў іх, што яны думаюць на гэты конт”.

Сачыць за падзеямі музыкі прапануюць на афіцыйных старонках Yellow Brick Road ў Facebook і Вконтакте.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі