Трэцяя частка лайф-відэа ад Yellow Brick Road — заклік не губляць час дарма

Гурт Yellow Brick Road працягвае працу над канцэртным відэа з прэзентацыі альбома “Futuremental", якая адбылася 28 снежня 2012 года. Музыкі ўжо прадставілі две яго часткі — "Line Of Lies"  ды "Your Spite". Наступная "серыя" мусіць заклікаць жыць напоўніцу і не разменьвацца на дрэнны настрой і абставіны.

“Песня "Get A Life" — гэта заклік ад гурта Yellow Brick Road. "Get A Life" прама цяпер! — заклікае прамоўтар каманды Зміцер Хламаў.Бо мы адцягваем сваю ўвагу на непатрэбныя рэчы, вельмі часта сумуем, губляем час не нейкае глупства, сваркі і канфлікты. А час ідзе! Трэба атрымліваць асалоду ад кожнай хвіліны, бо кожны момант у жыцці — унікальны. Трэба проста час ад часу лавіць сябе на думцы, што ты жывеш. Не забывай і шануй гэты момант і спрабуй максімальна эфектыўна пражыць сваё жыццё. Вось пра гэта і песня Get A Life”.

Пасля прэзентацыі першых дзвюх кампазіцый, гурт атрымаў неадназначныя водгукі на іх, таму вырашыў, у тым ліку, з дапамогай песні "Get A Life" расставіць усё кропкі над “і”.

“Трэці трэк, "Get A Life" — жыццесцвярджальны як па тэксце, так і па эмоцыях, — тлумачыць бубнач гурта Яўген Сухавей. — Ён, мабыць, адзін з самых простых і “качовых” у пласцінцы “Futuremental”. Гэта такая бадзёрая, рокавая песенька, і тэкст у ёй такі ж бадзёры. Таму мы вырашылі, што трэба яе абавязкова прэзентаваць наступным нумарам, каб прыўнесці крыху яснасці у гэтыя рэлізы”.

Поўная відэаверсія канцэрта Futuremental у мінскім клубе Re:Public амаль гатовая і неўзабаве будзе прадстаўлена гледачам. Да прэзентацыі паўнафарматнага DVD гурт прадставіць яшчэ два відэа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі