Мінабароны: Перамяшчэнні войскаў не нясуць нікому пагрозы (відэа)

Беларускія інтэрнэт-сайты паведамляюць, што заўважаюць масавае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі. Гаворка ідзе пра саставы з бронетэхнікай і артылерыяй у Брэсце, Гомелі і Мінску. 

Сайт charter97.org абнародаваў відэа, знятае 20 жніўня каля пасёлка Калодзішчы пад Мінскам. Дзясяткі танкаў і БТРаў стаялі на платформах на чыгунцы і каля яе. Бронетэхніку суправаджалі вайскоўцы. Ёсць падобныя здымкі з Брэста і Гомеля. 

Начальнік упраўлення інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў пракаментаваў Еўрарадыё перамяшчэнне вайсковай тэхнікі: 

Макараў: "Адзінае, што магу сказаць: любое перамяшчэнне тэхнікі, якое ажыццяўляецца ў Беларусі, адпавядае планавым мерапрыемствам баявой падрыхтоўкі і ніякая пагрозы нікому гэтае перамяшчэнне не нясе. Усё робіцца дзеля забеспячэння міру, стабільнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь"

Па словах Макарава, гэта робіцца ў рамках падрыхтоўкі беларускіх Узброеных Сілаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі