Пад Мінскам перакулілася маршрутка з пасажырамі (фота)

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь-1", "Мерседэс" ехаў па маршруце Мінск — Фаніпаль. Калі ён падняўся на мост праз Пціч, насустрач раптоўна вылецеў іншы аўтамабіль. Чаму кіроўца "Рэно-Лагуна" пакінуў сваю паласу і накіраваўся лоб у лоб на мікрааўтобус, пакуль невядома. Відавочцы ж запэўніваюць, што ён быў моцна п'яны.

"Мерседэс" не змог размінуцца на вузкім мосце. У выніку сутыкнення бус перакуліўся на бок. У "Рэно" моцна пашкоджана пярэдняя левая частка. На шчасце абодва кіроўцы і пасажыры маршруткі моцна не пацярпелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі