Пасля года абскарджванняў на брэсцкай вуліцы паклалі асфальт (фота)

Нагадаем, што кампанія па рамонце дарог у Брэсце распачалася ў сакавіку 2013 года. Яе стартам актывісты лічаць збор подпісаў за рамонт ўчастка дарогі, які злучае вуліцы Ракасоўскага і Жукава. Жыхары мікрараёна Паўднёвы налічылі там каля 1000 выбоін на дарожным пакрыцці працягласцю ўсяго ў 500 (!) метраў.



Больш за год спатрэбілася, каб дарога ўсё ж набыла належны выгляд. За гэты час да кіраўніцтва гораду было сабрана больш за 1100 подпісаў і напісана не адна скарга ў самыя розныя інстанцыі.



Са словаў каардынатара кампаніі Ігара Маслоўскага, плённы досвед з мікрараёнам Паўднёвы актывісты збіраюцца ўжыць і ў іншых месцах гораду, дзе ёсць такия праблемы.



Маслоўскі: "Алгарытм дзеянняў у нас застаецца такі ж самы: мы разам з мясцовымі жыхарамі прыцягваем увагу гарадскіх уладаў да гэтых праблем і дамагаемся іх вырашэння на мясцовым узроўні. Калі гэта не атрымоўваецца, то мы абскарджваем рашэнне мясцовых уладаў у вышэйшых інстанцыях".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі