Перамовы па Украіне пройдуць сёння ў рэзідэнцыі "Заслаўе"
Такую неафіцыйную інфармацыю паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на блізкія да перамоваў крыніцы.
Афіцыйнай інфармацыі пра дату, месца і фармат перамоваў па-ранейшаму няма. Між тым у амбасадзе Расіі ў Беларусі агенцтву БелаПАН паведамілі, што ў Мінск ужо прыбыў пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, які павінен удзельнічаць у перамовах.
Напярэдадні паведамлялася пра ўдзел у мінскай сустрэчы экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. Аднак у дабрачынным фондзе "Украіна", якім ён кіруе, журналістам адмовіліся сказаць, ці прыедзе Кучма ў Беларусь. Там заявілі толькі, што "Леанід Данілавіч у адпачынку".
Віцэ-прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман на брыфінгу ў Кіеве 30 ліпеня паведаміў, што прадстаўнікі Кіева гатовыя прыбыць у Мінск на перамовы кантактнай групы па Украіне.
Невядома, ці будуць запрошаныя на перамовы прадстаўнікі СМІ.
Фота — БелаПАН