Прызначаны новы міністр сельскай гаспадаркі — Заяц

Нагадаем, дагэтуль абавязкі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання выконваў Леанід Марыніч. Як вядома, міністр Міхаіл Русы ў красавіку 2012-га быў прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра.

Леаніду Зайцу 53 гады. Ён ураджэнец Слуцкага раёна. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Прайшоў шлях ад трактарыста да кіраўніка гаспадаркі. Гендырэктарам агракамбіната "Дзяржынскі" Заяц стаў у 2008 годзе.


Усе міністры сельскай гаспадаркі ў часы незалежнай Беларусі:

Фёдар Мірачыцкі (люты 1991 — кастрычнік 1994)
Васіль Лявонаў (жнівень 1994 — лістапад 1997)
Іван Шакола (лістапад 1997 — снежань 1998)
Юрый Мароз (снежань 1998 — ліпень 2000)
Вадзім Папоў (ліпень 2000 — лістапад 2000)
Міхаіл Русы (люты 2001 — чэрвень 2003, травень 2010 — красавік 2012)
Зянон Ломаць (чэрвень 2003 — снежань 2003)
Васіль Дваранінавіч (снежань 2003 — травень 2004)
Леанід Русак (травень 2004 — красавік 2008)
Сямён Шапіра (красавік 2008 — травень 2010)

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі