У Мінску паставяць помнік беларускім маракам

Асновай манумента стане 300-гадовы якар, які з'яўляецца знакам "ключа ад усіх мораў". На ім будзе надпіс: "Маракам зямлі беларускай ад ўдзячнай Расіі". 

Гэты якар  - падарунак расіян беларусам, якія прысвяцілі сваё жыццё ваенна-марскому флоту. Дакладна такі ж якар усталяваны каля ўваходу ў Цэнтральны музей ваенна-марскога фота Расіі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.
Рэліквію прывязуць у Мінск 26 лістапада. Ганаровымі гасцямі свята стануць ветэраны ВМФ СССР з гарадоў-герояў Севастопаля і Адэсы. Верагодна, што помнік будзе ўсталяваны ў Севастопальскім парку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі