Сольны альбом Дэймана Элбарна выйдзе 28 красавіка

Сольны альбом Дэймана Элбарна выйдзе 28 красавіка. Першы паўнавартасны сольнік лідара Blur і Gorillaz мае назву "Everyday Robots". Яго загалоўны трэк выйдзе сінглам 3 сакавіка.


"Everyday Robots" запісаны з прадзюсарам Рычардам Расэлам, які "адказваў за рытм" а Элбарн — за ўсё астатняе.

Пласцінка выйдзе ў некалькіх фарматах: лічбавы HD, CD/DVD-выданне, для якога некалькі трэкаў было запісана на жыва ў адной са студый Лос-Анжэлеса. У альбом увойдзе 12 трэкаў. У DVD-версіі да іх дададуцца яшчэ пяць.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.levshei.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі