Трыкі выпускае новы альбом

Новая пласцінка Трыкі будзе называцца пашпартным імем музыкі — "Adrian Thaws" і выйдзе 8 верасня на яго ўласным лэйбле. Ужо традыцыйна музыка сам прадзюсаваў запіс, які адбываўся ў хатняй студыі пры ўдзеле бэк-вакалісткі Франчэскі Бельмонтэ. Апроч яе, удзел у запісе пласцінкі бралі Nneka, Mykki Blanco, Oh Land, Bella Gotti, Blue Daisy і Tirzah.


Першым сінглам-анонсам альбома стаў трэк "Nicotine Love" з вакалам Бельмонтэ.


Пра новы дыск Трыкі кажа: "Вы сапраўды пра мяне нічога не ведаеце. Колькі разоў людзі спрабавалі "прышпіліць" мяне, але з кожным альбомам я ўжо на новай тэрыторыі".


Сусветны тур музыкі ў падтрымку альбома стартуе 11 ліпеня ў Аўстрыі.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.dominorecordco.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі