Туніс увёў падатак на выезд замежных турыстаў з краіны

Паводле папярэдніх падлікаў, новаўвядзенне можа прынесці ў бюджэт Туніса да канца 2014 года 23 млн долараў, а ў 2015 годзе — 69 млн долараў. Атрыманыя сродкі плануецца накіраваць на паляпшэнне турыстычнай галіны краіны. 

Улады Туніса спасылаюцца на досвед іншых краін, якія ўжо спаганяюць падобны збор. 

Дарэчы, уезд у Туніс ў складзе турыстычных груп для грамадзян Беларусі бязвізавы, віза ставіцца ў пашпарт у аэрапорце бясплатна, нагадвае БЕЛТА. У гэтым выпадку падставай для ўезду ў краіну з'яўляецца турыстычны ваўчар. Пры прыватным візіце неабходна аформіць візу ў амбасадзе Туніскай Рэспублікі ў Маскве.

Фота — autoorsha.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі